2014-06-15 11:55:50

Пантыфік накіруецца на сустрэчу да бедных і інвалідаў


RealAudioMP3 Святы Айцец накіруецца 15 чэрвеня 2014 г. у рымскі раён Трастэвэрэ. Там у базыліцы Маці Божай адбудзецца яго сустрэча з беднымі і асобамі з абмежаванымі магчымасцямі Вечнага горада. Імі апекуецца Супольнасць св. Эгідзія, міжнародная арганізацыя, якая з 1968 г. вядзе шырокую дабрачынную, экуменічную і міратворчую дзейнасць. Яе прадстаўнікі часта з’яўляюцца пасрэднікамі ў рэгіёнах, пацярпелых ад узброеных канфліктаў. У цяперашні час супольнасць налічвае 60 тыс. членаў у 70 краінах. Двойчы яе сядзібу, якая размешчана таксама ў Трастэвэрэ, наведаў св. Ян Павел II – у 1980 г. і 1993 г., а таксама Бэнэдыкт XVI – у 2009 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.