2014-06-14 13:12:10

Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН: Еўропа патрабуе мігрантаў


RealAudioMP3 Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, арцыбіскуп Сільвана Тамазі, прыняў удзел у V Міжнародным форуме па міграцыі і міры, які прайшоў у Берліне. Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся адносна таго, што трэба сказаць рашучае “не” барацьбе з мігрантамі і папулісцкай рыторыцы ў дадзенай тэматыцы. Ватыканскі іерарх прадставіў пазіцыю Святога Пасаду па праблеме, адзначыўшы важнасць інтэграцыі мігрантаў у жыццё грамадства і абароны іх фундаментальных правоў. Ён падкрэсліў, што Еўропа мае патрэбу ў мігрантах па дэмаграфічных, эканамічных і палітычных прычынах, але некаторыя сілы перашкаджаюць шырокаму ўсведамленню гэтага і прыняццю адпаведных палітычных рашэнняў. Менавіта таму Канвенцыю ААН аб абароне правоў працаўнікоў-мігрантаў 1990 г. да гэтага часу не ратыфікавалі ЗША, Германія, Францыя, Італія – краіны, у якія накіроўваецца найбольшая колькасць працаўнікоў з-за мяжы, сказаў арцыбіскуп Тамазі.

Прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН перакананы, што міжнародная супольнасць павінна спрыяць пашырэнню каналаў для легальнай міграцыі, спрашчэнню працэдуры па ўз’яднанні сем’яў, рэгуляванню працы і жыцця мільёнаў мігрантаў, якія прыбываюць у ЗША і Еўропу і становіцца неад’емнай часткай іх грамадстваў, нават не маючы адпаведных дакументаў. Гаворка не ідзе пра тое, каб спрыяць павелічэнню міграцыі, але аб пазбаўленні мігрантаў страху і рызыкаў, звязаных з нелегальнымі падарожжамі ў пошуку лепшага жыцця, адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.