2014-06-14 14:31:09

Пантыфік правядзе лета ў Ватыкане


RealAudioMP3 Агульныя аўдыенцыі з удзелам папы Францішка адкліканы на ўвесь ліпень, паведдаміла 14 чэрвеня 2014 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Гэта звязана з летнім адпачынкам Пантыфіка, які ён правядзе не пакідаючы Ватыкану. Папярэднікі Францішка звычайна праводзілі летнія месяцы ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Агульныя аўдыенцыі адновяцца ў жніўні. У сваю чаргу, нядзельныя сустрэчы Папы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” будуць працягвацца ўвесь летні перыяд, за выключэннем 17 жніўня, калі Пантыфік будзе знаходзіцца з візітам у Карэі.

Змены закранулі таксама парадак правядзення Францішкам ранішніх св. Імшаў. З пачатку ліпеня да канца жніўня яны будуць адбывацца без удзелу вернікаў. Звычайны парадак вернецца з пачаткам верасня, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку.







All the contents on this site are copyrighted ©.