2014-06-13 11:57:57

Францішак: Бог рыхтуе да добрага выканання даверанай нам місіі


RealAudioMP3 Калі Пан жадае даверыць нам якую-небудзь місію – Ён рыхтуе нас да яе добрага выканання, перакананы папа Францішак. У сваю чаргу, наш адказ на заклік Бога павінен грунтавацца на малітве і даверы. З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да ўдзельнікаў ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 13 чэрвеня 2014 г. У цэнтры яго гаміліі было біблійнае апавяданне пра прарока Іллю, якому Бог даверыў місію – намасціць новага караля Ізраэля, які павінен быў стаць прарокам замест яго самаго. Перад гэтым Бог пачаў рыхтаваць Іллю, умацоўваючы ў ім дар праніклівасці. Рыхтаваў яго сэрца і душу праз паслухмянасць, выпрабаванні, настойлівасць. Пан заклікаў прарока выйсці з пячоры і стаць перад Яго абліччам. Тут на яго сышоў вялікі і моцны вецер, землятрус і агонь. Прарок здолеў убачыць, што Бог быў не ў іх, а “у шуме ціхага ветру”. Умацаваўшы ў прароку дар праніклівасці, Бог даверыў яму заданне.

“Калі Пан жадае даверыць нам місію, працу – ён нас рыхтуе да гэтага. Рыхтуе выконваць яе добра, як рыхтаваў Іллю. Важна не тое, што ён сустрэў Пана: не, з гэтым усё ў парадку. Тут важны ўвесь шлях да місіі, якую Пан нам давярае. У гэтым адрозненне паміж апостальскай місіяй, якую Пан дае і (...) чалавечым, годным, добрым заданнем. Калі Пан нам давярае місію, заўсёды уводзіць у працэс – працэс ачышчэння, праніклівасці, паслухмянасці, малітвы”, - сказаў Папа.

У такой сітуацыі, на думку Святога Айца, важна захоўваць вернасць Пану, дазволіць Яму весці сябе. Францішак заклікаў прасіць Бога аб ласцы адкрытасці на штодзённую падрыхтоўку да сведчання аб збаўленні прынесеным Хрыстом.








All the contents on this site are copyrighted ©.