2014-06-13 09:40:35

Святы Пасад занепакоены абвастрэннем сітуацыі ў Іраку


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца з хваляваннем назірае за сітуацыяй у Іраку, дзе ісламісты захапілі некалькі буйных гарадоў і набліжаюцца да сталіцы краіны, Багдаду. У сувязі з гэтым 13 чэрвеня 2014 г. было апублікаванана спецыяльнае паведамленне Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. У ім адзначаецца, што “у зямлі Абрагама (...) назіраецца чарговы зыход сотняў тысяч мужчын, жанчын і дзяцей”, абяцанне стабільнасці і жыцця якіх было перакрэслена ў адзін момант. Прэфект ватыканскай дыкастэрыі, кардынал Леанарда Сандры звязаўся па тэлефоне з мясцовымі іерархамі і запэўніў іх у духоўнай блізкасці Святога Пасаду. У сваю чаргу, халдэйскі архіепіскап Масула Эміль Шымун Нона распавёў, што мясцовыя касцёлы і каталіцкія школы адкрыты для ўсіх бежанцаў, незалежна ад іх веравызнання. Ад імя іракскіх іерархаў і вернікаў ён папрасіў аб бацькоўскай падтрымцы папу Францішка і малітве ўсяго Каталіцкага Касцёла, гаворыцца ў паведамленні Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.