2014-06-13 10:20:11

Папа сустрэўся з французскай абаронцай інстытута сям’і


RealAudioMP3 Папа Францішак сустрэўся з Людавін Дэ Ля Рашэр – лідэрам французскага руху “Маніфестацыя для ўсіх”, які выступае ў абарону інстытута сям’і, супраць легалізацыі аднаполых саюзаў і распаўсюджвання гендэрнай ідэалогіі. 43-гадовая грамадская актывістка, прафесар і былы прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Францыі прыняла ўдзел у ранішняй Эўхарыстыі з Пантыфікам ў Доме св. Марты 12 чэрвеня 2014 г. Пасля літургіі яна пазнаёміла Святога Айца з галоўнымі выклікам, якія стаяць перад рухам і падзякавала яму за падтрымку. Сустрэча была кароткай і працягвалася ўсяго каля пяці хлівін. Дэ Ля Рашэр расказала Папе пра сітуацыю сям’і і сужэнства ў Францыі, пазнаёміла са зместам некаторых заканадаўчых праектаў, якія рыхтуюцца французскімі ўладамі ў гэтай сферы, а таксама выказала занепакоенасць тым, што сям’я “падвяргаецца нападам з усіх бакоў”. Адначасова Дэ Ля Рашэр падкрэсліла, што рух “Маніфестацыя для ўсіх” паступова становіцца міжнародным і яго аддзяленні адкрываюцца ў розных краінах Еўропы. Перш чым пакінуць Ватыкан, французская грамадская актывістка падаравала Святому Айцу белую футболку з лагатыпам руху, якім з’яўляецца стылізаваная выява сям’і.

Рух “Маніфестацыя для ўсіх” узнік ў Францыі ў 2013 г. у якасці адказу на прыняцце закону аб легалізацыі аднаполых саюзаў. Ім былі арганізаваны буйныя маніфестацыі ў абарону сям’і, якія мабілізавалі прадстаўнікоў розных веравызнанняў і палітычных поглядаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.