2014-06-12 15:54:25

У Касцёле новы кардынал протадыякан


RealAudioMP3 Былы старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” 81-гадовы кардынал Рэната Рафаэле Марціна стаў новым кардыналам протадыяканам. У яго абавязкі ўваходзіць абвяшчэнне выбару новага Папы пасля заканчэння канклаву словамі “Habemus Papam” (У нас ёсць Папа). Да 1963г. кардыналы протадыяканы здзяйснялі таксама каранацыю Пантыфікаў тыярай. Да гэтага часу – з 2011 г. – протадыяканам, найстарэйшым сярод кардыналаў дыяканаў, быў 71-гадовы кардынал Жан-Луі Таран, які зараз стаў кардыналам прэзбітэрам. Прэзбітэрамі былі абвешчаны таксама іншыя былыя кардыналы дыяканы: Хуліан Хэранс, Хаўер Лазана Бараган, Атылія Нікора, Жорж Кацье і Франчэска Маркізана.

Калегія кардыналаў складаецца з трох груп кардыналаў – біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.