2014-06-12 14:05:49

Святы Айцец: варта пагадзіцца з бліжнім, каб спыніць нянавісць


RealAudioMP3 Езус вучыць тром крытэрыям, важным для пераадолення канфліктаў: рэалізму, праўдзівасці і ўсведамленню братэрства, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 12 чэрвеня 2014 г. Паводле Пантыфіка, у сітуацыі глыбокага канфлікту здаровы рэалізм будзе заключацца ў тым, каб прынамсі заключыць “пагадненне” з праціўнікам. У сітуацыі, калі бакі заключаць яго, адступіць нянавісць і прыйдзе мір, хоць і вельмі павярхоўны. Іншы крытэрый для пераадолення канфліктаў, звярнуў увагу Папа, гэта “крытэрый праўды”. Ён заключаецца ў тым, каб не нагаворваць на свайго праціўніка і не пляткарыць. Францішак нагадаў, што пляткараства забівае, а ў яго фундаменце ляжыць нянавісць.

Трэцім крытэрыем Папа назваў усведамленне братэрства з бліжнімі, якое грунтуецца на перакананасці ў існаванні адзінага Айца. Ён нагадаў словы Хрыста пра тое, што, перш чым звяртацца да Бога, неабходна прымірыцца з братам. Прымірыцца, прынамсі на падставе пагаднення, заўважыў Святы Айцец.

Прытрымліваючыся гэтых трох крытэрыяў, на думку Францішка, можна пераўзысці справядлівасць фарысеяў і кніжнікаў, якія мелі не любоў, а толькі абыякавасць у адносінах да іншых. “Гэта праграма нялёгкая, але гэта шлях, які нам указаў Езус, каб ісці наперад. Папросім у Яго аб ласцы жыцця ў міры паміж намі, нават на падставе дамовы, але заўсёды ў праўдзе і духу сыноўства”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.