2014-06-11 12:31:33

Ватыканскі іерарх: трэба прыглядзецца таму, што адбылося з кансэкраваным жыццём


RealAudioMP3 Ні ў якім выпадку не можна ставіць пад сумнеў пастаноў ІІ Ватыканскага Сабору. Яны з’яўляюцца абавязковай адпраўной кропкай для ўсіх кансэкраваных асоб, падкрэсліў сакратар Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё, у сувязі з падрыхтоўкай да Года кансэкраванага жыцця. Згодна з пажаданнем Святога Айца, ён пачнецца ў Першую нядзелю Адвэнту 2014 г. і скончыцца ў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця ў 2016 г. Ён пройдзе ў кантэксце сур’ёзнага крызісу, у якім знаходзіцца кансэкраванае жыццё ў апошнія дзесяцігоддзі.

Як мяркуе арцыбіскуп Карбальё, які сам з’яўляецца францішканінам, кансэкраваныя асобы павінны зрабіць тое, што рэкамендаваў для ўсяго Касцёла св. Ян Павел II на заканчэнне Вялікага Юбілею 2000 года: памятаць мінулае з удзячнасцю, горача пражываць сучаснасць і з надзеяй адкрыць сябе на будучыню. На думку ватыканскага іерарха, трэба асаблівым чынам прыглядзецца таму, што адбылося з кансэкраваным жыццём пасля Сабору, улічваючы, што асамблея стала для яго выдатным дарам.







All the contents on this site are copyrighted ©.