У бліжэйшую нядзелю,
15 чэрвеня 2014 г., Святы Айцец сустрэнецца з беднякамі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі
Вечнага горада. Яны збяруцца ў базыліцы Маці Божай на Трастэвэрэ. Пра гэта паведаміў
9 чэрвеня Андрэа Рыкардзі, заснавальнік супольнасці св. Эгідзія, якая апякуецца гэтымі
асобамі. Ён адзначыў, што гэта будзе візіт сяброўства, малітвы і надзеі. Цалкам магчыма,
што Папа таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам супольнасці. Двойчы яе сядзібу наведаў
св. Ян Павел II – у 1980 г. і 1993 г., а таксама Бэнэдыкт XVI – у 2009 г. Супольнасць
св. Эгідзія існуе з мая 1968 г. У рымскім раёне Трастэвэрэ яна вядзе дабрачынную дзейнасць.
Таксама яна шырока займаецца экуменізмам і міжрэлігійным дыялогам. Яе прадстаўнікі
часта з’яўляюцца пасрэднікамі ў рэгіёнах, пацярпелых ад грамадзянскіх войнаў. У цяперашні
час супольнасць налічвае 60 тыс. членаў у 70 краінах.