2014-06-10 13:42:57

Пантыфік заклікаў не блытаць правасуддзя з помстай


RealAudioMP3 Папа Францішак выступіў супраць таго, каб падставай крымінальнага права былі цвёрдасць і запалохванне. Пантыфік накіраваў сваё пасланне да ўдзельнікаў двух форумаў, якія адбудуцца ў Лацінскай Амерыцы ў бліжэйшыя месяцы: Кангрэсу Міжнароднай асацыяцыі крымінальнага права, які пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра, і Кангрэсу Лацінаамерыканскай асацыяцыі крымінальнага права, які збярэцца ў гандурасскім Тэгусігальпу. Сёння замацоўваецца тэндэнцыя, калі людзі схільныя думаць, што справа канчаткова вырашаецца пры захопе і асуджэнні злачынца, амаль не звяртаючы ўвагі на сітуацыю, у якой застаюцца ахвяры. Папа назваў такі падыход памылковым, паколькі правасуддзе ў такім выпадку блытаецца з помстай, вынікам чаго можа стаць далейшае пашырэнне насілля. “Вопыт паказвае, што ўзмацненне жорсткасці мер пакарання часта не вырашае сацыяльных праблем, не памяншае злачыннасці”, - напісаў Пантыфік.Такі падыход можа выклікаць таксама сур’ёзныя праблемы для грамадства, напісаў ён, напрыклад, перапоўненыя турмы або зняволеныя, якія ўтрымліваюцца без прысуду.

З хрысціянскага пункту гледжання гаворка павінна ісці аб вяртанні справядлівасці ў адносінах да ахвяр, а не аб нанясенні шкоды агрэсару, звярнуў увагу Францішак. У той жа час, ён заклікаў да практыкавання рэсацыялізацыі. Пакаранне злачынцы заўсёды павінна суправаджацца крокамі па яго “выпраўленні, паляпшэнні і выхаванні”. Папа адзначыў, што людзі становяцца злачынцамі часта па прычыне “эканамічнай і сацыяльнай няроўнасці” або ўплыву “карупцыйных сетак і арганізаванай злачыннасці”. Адных справядлівых законаў, такім чынам, не дастаткова, каб перамагчы крымінал. Вырашальнае значэнне тут маюць “людзі, якія ў стане перакласці гэтыя законы на практыку”.

Гаворачы пра пакаянне злачынцы , Папа адзначыў, што ў гэтым выпадку справа не толькі ў “асабістай змене чалавека”, тут ёсць патрэба ў “палітычным і інстытуцыянальным вымярэнні”. У канчатковым рахунку мэтай павінна быць “рэабілітацыя і рэінтэграцыя правапарушальніка ў грамадства”, - нагадаў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.