2014-06-08 12:33:47

Францішак: у жыцці, як і ў спорце, трэба прайсці ўвесь шлях да канца


RealAudioMP3 Не задавальняцца пасродкавасцю, заўсёды ісці да канца, заклікаў Святы Айцец італьянскіх спартсменаў 7 чэрвеня 2014 г. вечарам на ватыканскай плошчы. Некалькі дзесяткаў тысяч асоб сабралаія там у 70-ю гадавіну заснавання Італьянскага спатрыўнага цэнтра, асацыяцыі клубаў і спартыўных арганізацый хрысціянскага натхнення. Францішак адзначыў, што ў жыцці, як і ў спорце, трэба прайсці ўвесь шлях да канца. Гэта таксама актуальна і для адносін з Богам. Жыццё трэба прысвяціць таму, што сапраўды мае значэнне і доўжыцца вечна. У гэтым кантэксце Святы Айцец прасіў сабраных маліцца за яго, каб ён рэалізаваў свой шлях такім чынам – ішоў да канца, да таго моманту, калі Бог пакліча яго да сябе.

Францішак адзначыў важную ролю спорту ў хрысціянскім жыцці. “Многія педагогі, святары і сёстры законныя пачыналі менавіта ад спорту, каб саспець да сваёй жыццёвай і хрысціянскай місіі, - сказаў Святы Айцец. - Так шмат вашых спартыўных асацыяцый былі заснавы і працягваюць працаваць у цені касцёльных вежаў, пры араторыях, са святарамі і законніцамі”. На думку Папы, спорт стаў настолькі натуральным элементам духоўнага выхавання, што калі ў парафіі няма спартыўнай групы, у ёй “чагосьці не хапае”. “Але гэта спартыўная група павінна мець добры падмурак у вымярэнні хрысціянскай супольнасці, інакш, лепш, каб яе ўвогуле не было”, - падкрэсліў Пантыфік. “Спорт у супольнасці можа быць цудоўным місійным інструментам, бо дапамагае Касцёлу быць блізкая кожнага чалавека, каб дапамагчы яму стаць лепшым і сустрэць Езуса Хрыста”, - дадаў ён.

Святы Айцец падкрэсліў выхаваўчую ролю спорту. Гэта, на яго думку, адзін з элементаў, якія дазваляюць пазбегнуць сацыяльных паталогій у новых пакаленняў. “Спорт з’яўляецца для маладых людзей адукацыйным шляхам, адным з трох, побач са школай і працай. Калі яны будуць існаваць, гэтыя тры спосабы, запэўніваю вас, не будзе наркаманіі, не будзе злоўжывання алкаголем”, - сказаў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.