2014-06-08 13:23:54

Пантыфік: Святы Дух робіць нас сціплымі “каналамі” для распаўсюджвання Божага слова


RealAudioMP3 Хрыстус працягвае спасылаць Святога Духа на Касцёл, “без Яго не існуе місіі”, сказаў Пантыфік падчас св. Імшы, якую ўзначаліў 8 чэрвеня 2014 г. у базыліцы св. Пятра ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы. Папа нагадаў тры рысы Святога Духа, Які вучыць нас не згубіць дарогу, “нагадвае нам пра словы Езуса” і “дапамагае нам гаварыць з Богам у малітве”, а “з людзьмі ў братэрскім дыялогу і прароцтве”. Святы Дух, гэта не проста “настаўнік у веравучэнні”, Ён – “настаўнік жыцця”, Які “вядзе нас па правільным шляху праз жыццёвыя сітуацыі”. “Па сутнасці, Святы Дух нагадвае нам пра запаведзі любові, і заклікае нас жыць паводле іх”, - адзначыў Пантыфік. З Яго дапамогай “мы можам інтэрпрэтаваць унутраныя натхненні і падзеі жыцця ў святле слоў Езуса”, дадаў ён. Святы Дух робіць нас здольнымі гаварыць з людзьмі ў прароцтве. Гэта азначае, што Ён робіць нас сціплымі і паслухмянымі “каналамі”, праз якія можа распаўсюджвацца Божае слова. Прароцтва заўсёды звязана са шчырасцю, з адкрытай дэманстрацыяй супярэчнасці і несправядлівасці, але заўсёды лагодным і канструктыўным чынам, патлумачыў Францішак.

Пантыфік нагадаў, што Езус ў безапеляцыйнай форме загадаў апосталам не адыходзіць з Ерузалема не атрымаўшы сілы Святога Духа. “Без Яго - сказаў Папа - няма місіі, няма евангелізацыі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.