2014-06-08 12:57:23

Пантыфік падзякаваў усім, хто падтрымаў яго малітоўную ініцыятыву


RealAudioMP3 8 чэрвеня 2014 г. вечарам у Ватыкане адбудзецца малітва за мір з удзелам прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны. Ініцыятарам гэтай беспрэцэдэнтнай ініцыятывы стаў папа Францішак. 8 чэрвеня, падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра Пантыфік запрасіў маліцца за плёны гэтага спаткання. “Як вы ведаеце, у гэты вечар у Ватыкане прэзідэнты Ізраіля і Палестыны далучацца да мяне і Патрыярха Канстантынопальскага, майго брата Барталамея, каб прасіць Бога за дар міру ў Святой Зямлі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Я хацеў бы падзякаваць усіх тым, хто асабіста і ў супольнасці маліліся і моляцца за гэтую сустрэчу, і будуць аб’яднаны духоўна з нашай малітвай”, - сказаў Святы Айцец.

Малітва будзе праходзіць у Ватыканскіх садах. Яе распачне выкананне музычнага твору. Затым прадстаўнікі юдаізма, хрысціянства і іслама па чарзе прачытаюць тэксты з падзякай Богу за дар стварэння, просьбай аб прабачэнні і заклікам да міру. Пасля гэтага возьмуць слова папа Францішак, Шымон Перэс і Махмуд Абас.







All the contents on this site are copyrighted ©.