2014-06-07 14:08:45

У Ватыкане з вуснаў юдэяў, мусульман і хрысціян прагучыць просьба аб прабачэнні


RealAudioMP3 Малітоўная сустрэча за мір у Святой Зямлі, якая пройдзе ў Ватыкане 8 чэрвеня 2014 г. увечары з удзелам ізраільскага і палестынскага лідэраў, будзе складацца з трох частак, вынікае з апублікаваных 7 чэрвеня тэкстаў. Кожная частка будзе аддадзена адной з трох рэлігійных супольнасцяў: юдэйскай, хрысціянскай і ісламскай, і ўключыць у сябе тры малітоўныя моманты. Першы будзе прысвечаны праслаўленню Бога за Яго дар стварэння; другі – просьбе аб Божым прабачэнні за выпадкі варожасці, за грахі супраць Яго і братоў і сясцёр; трэці – просьбе да Бога аб дары міру ў Святой Зямлі. Кожнаму з гэтых трох малітоўных момантаў будзе папярэднічаць кароткая музычная прэлюдыя.

Юдэйская супольнасць выкарыстала ў сваёй малітве псальмы, хрысціянская – урывак з 65 раздзелу Кнігі Ісаі і малітвы аб міры Яна Паўла ІІ і св. Францішка Асізскага, ісламская – спецыяльныя малітоўныя заклікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.