2014-06-07 10:52:53

Святая Зямля: малітоўная салідарнасць з ватыканскай сустрэчай за мір


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Святой Зямлі мабілізуюць вернікаў да малітвы з нагоды ватыканскай малітоўнай сустрэчы за мір з удзелам прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны. Яна будзе праходзіць 8 чэрвеня 2014 г. па ініцыятыве папы Францішка. У спецыяльным паведамленні іерархі нагадваюць, што сам Пантыфік звярнуўся з заклікам да малітоўнай салідарнасці з удзельнікамі гэтага незвычайнага спаткання. Біскупы кіруюць шэраг канкрэтных рэкамендацый. Ужо ў суботу 7 чэрвеня ўвечары моладзь павінна арганізаваць малітоўныя чуванні ў касцёлах. Малітва за мір таксама павінна ўключыць у сябе нядзельную Эўхарыстыю. У гэтай інтэнцыі павінны маліцца таксама ў кляштарах. Хрысціянскія сем’і ў знак малітвы могуць выставіць у вокнах сваіх дамоў запаленыя свечкі.

Біскупы Святой Зямлі звяртаюцца да ўсіх, і вернікаў, і людзей добрай волі, каб у нядзелю 8 чэрвеня ў 19.00 спынілі свае заняткі і на працягу двух хвілін памаліліся за мір або захавалі цішыню і маўчанне.







All the contents on this site are copyrighted ©.