2014-06-07 13:32:57

Барталамей І лічыць, што ватыканская малітва за мір можа даць палітычны імпульс


RealAudioMP3 Ватыканская малітва за мір з Прэзідэнтам Ізраіля Перэсам і палестынскім Прэзідэнтам Абасам, паводле меркавання Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І можа даць таксама і палітычны імпульс. Ён спадзяецца, што сустрэча ў нядзелю 8 чэрвеня 2014 г. будзе знакавай для Азіі і Еўропы, і што “з Божай дапамогай яна прынясе канкрэтныя вынікі”. Іерарх даў інтэрв’ю італьянскай газеце “La Repubblica”. Мэта сустрэчы заключаецца ў дасягненні міру, што не ўдалося дагэтуль палітыкам і дыпламатам. Юдэі, хрысціяне і мусульмане могуць паказаць свету, што ў першую чаргу рэлігіі выказваюцца за мір на Блізкім Усходзе. Ад сустрэчы можа выйсці “імпульс і падтрымка” намаганням палітыкі і дыпламатыі, лічыць Патрыярх Канстантынопальскі.

Перэс і Абас прыбудуць у Ватыкан у нядзелю на запрашэнне папы Францішка, які заклікаў разам маліцца за мір. Пантыфік запрасіў да ўдзелу таксама Барталамея I. Гэта, паводле пажадання Папы, чыста духоўная падзея, асноўная ўвага падчас якой будзе нададзена малітве, медытацыі і музыцы. Юдэі, хрысціяне і мусульмане будуць маліцца паслядоўна адно за адным. Усё пройдзе ў Ватыканскіх садах.







All the contents on this site are copyrighted ©.