2014-06-06 13:09:13

Праваслаўныя і каталіцкія іерархі Еўропы: хрысціянства – асноўная крыніца еўрапейскай культуры і маралі


RealAudioMP3 Удзельнікі IV Еўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму, які завяршыўся 6 чэрвеня 2014 г. у Мінску, прынялі агульную дэкларацыю. У дзевяці пунктах яны прадставілі свой ​​пункт гледжання па бягучай сітуацыі ў сацыяльнай, палітычнай і рэлігійнай сферах кантыненту. Праваслаўныя і каталіцкія іерархі ўпэўненыя, што Еўропа павінна памятаць і вярнуцца да сваіх хрысціянскіх каранёў, а садзейнічанне з боку нацыянальнага заканадаўства рэлігійнай абыякавасці прыводзіць да нігілізму і разгубленасці. Пасланне форуму – гэта перш за ўсё знак радасці і надзеі для ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў місіі Касцёла, напісалі дэлегаты з 22 еўрапейскіх краін і Ватыкану. Яны нагадалі, што “хрысціянская вера з’яўляецца асноўнай крыніцай еўрапейскай культуры і маралі”.

Гэта важна разумець асабліва сёння, калі многія жыхары кантынента не маюць трывалага пункту адліку для развіцця сваёй маральнай паставы і ацэнкі таго, што добрае, а што дрэннае, таму што яны жывуць, аддаўшыся волі “свайго суверэннага і свабоднага “я”. Індывідуалізм прыводзіць да маральнага рэлятывізму, - папярэджваюць аўтары дакументу. Яны запрасілі еўрапейцаў прызнаць, што чалавек належыць Богу, таму не можа распараджацца ўсім, як быццам ён сам з’яўляецца стваральнікам усяго. Аўтары падкрэслілі, што няма разрыву паміж прынцыпамі Евангелля і чалавечымі каштоўнасцямі.

У канцы удзельнікі форуму нагадалі, што вера і маральнасць ідуць разам, як і культура і маральнасць.

IV Еўрапейскі праваслаўна-каталіцкі форум у Мінску быў падрыхтаваны Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы і групай праваслаўных іерархаў кантынента.







All the contents on this site are copyrighted ©.