2014-06-06 13:40:35

Пантыфік наведае мемарыял у памяць ахвяраў І Сусветнай вайны


RealAudioMP3 Папа Францішак абвясціў аб сваім намеры здзейсніць пілігрымку да Вайсковага мемарыялу ў Рэпідульі, на поўначы Італіі, каб памаліцца за ахвяраў усіх войнаў. Нагодай для візіту стане 100-годдзе пачатку І Сусветнай вайны, якое адзначаецца сёлета. Пантыфік здзейніць падарожжа 13 верасня 2014 г., аб чым паведаміў падчас сустрэчы з членамі Корпуса карабінераў на плошчы св. Пятра 6 красавіка 2014 г. Вайсковы мемарыял у Рэпідульі знаходзіцца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія і ўяўляе сабой вялікія манументальныя могілкі, на якіх пахаваны каля 100 тыс. італьянскіх вайскоўцаў, што загінулі падчас І Сусветнай вайны. Штогод тут узгадваюць ахвяраў гэтага крывавага канфлікту ў прысутнасці найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.