2014-06-03 09:11:20

Францішак прывітаў удзельнікаў праваслаўна-каталіцкага форума


RealAudioMP3 Атрымаўшы звестку пра IV Еўрапейскі праваслаўна-каталіцкі форум, які праходзіць 2-6 чэрвеня 2014 г. у Мінску, “папа Францішак пажадаў скіраваць словы сардэчнага прывітання ў адрас Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Паўла, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, каталіцкіх і праваслаўных братоў у біскупстве, шаноўных дакладчыкаў і ўсіх удзельнікаў форума”, гаворыцца ў паведамленні, якое кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін скіраваў на імя Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. “Выражаючы сваё задавальненне гэтай ініцыятывай і спадзеючыся на тое, што праца форума будзе спрыяць умацаванню сяброўскіх адносінаў і адзінства, Яго Святасць выказвае надзею, што свабода веравызнання ў Еўропе будзе гарантавана ва ўсіх яе аспектах і хрысціяне заўсёды змогуць даць адказ пра сваю надзею лагодна, з павагай і добрым сумленнем”, - напісаў кардынал Дзяржсакратар і дадаў, што папа Францішак “сардэчна запэўнівае ўсіх удзельнікаў форума ў сваёй благаслаўляючай памяці”.









All the contents on this site are copyrighted ©.