Кардынал Эрдо ў Мінску: хрысціянства цэніць багацце адметнасцяў паміж культурамі
У пост-камуністычных
краінах Усходняй Еўропы, дзе пасля падзення марксісцка-ленінскай ідэалогіі засталася
культурная пустка, карысна і нават неабходна абудзіць хрысціянскую веру, якая б давала
накірункі для чалавечага і сацыяльнага суіснавання, умацавала ўсведамленне каштоўнасці
жыцця і павагу да іншых, адзначыў кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыі
Еўропы. Іерарх прымае ўдзел у IV Еўрапейскім праваслаўна-каталіцкім форуме, які 2-6
чэрвеня 2014 г. праходзіць у Мінску. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё пурпурат расказаў,
што мэта форума заключаецца ў тым, каб ацаніць адметнасці паміж еўрапейскімі народамі,
паяднанымі супольнымі хрысціянскімі каранямі. “Мы паспрабуем зразумець, як шанаваць
па-хрысціянску, гэта багацце, якое праяўляецца таксама ў адметнасцях народаў, культур,
нацый, таму што Еўропа – гэта асаблівы кантынент, на якім пражывае шмат народаў, якія
маюць уласную мову, гісторыю і культуру, але на працягу тысячы гадоў, растуць і развіваюцца
на падставе хрысціянскага натхнення. Гэта паказвае, што наша рэлігія не пазбаўляе
культуры іх асаблівасцяў і ўсе могуць развіваць ўласную геніяльнасць і ствараць і
развіваць уласную культуру”, - адзначыў ён.
Кардынал Эрдо падкрэсліў, што
асаблівым заданнем для сённяшняй Еўропы, з’яўляецца не проста мірнае суіснаванне паміж
культурамі, але супрацоўніцтва паміж імі.