2014-06-02 13:46:46

Святы Айцец падзякаваў Азербайджану за дапамогу ў рэстаўрацыі рымскіх катакомбаў


RealAudioMP3 2 чэрвеня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі азербайджанскага грамадскага дзеяча, жонку Прэзідэнта Азербайджана, Мехрыбан Аліеву. Яна з’яўляецца старшынёй дабрачыннага “Фонда імя Гейдара Аліева”, за кошт якога была ажыцяўлена рэстаўрацыя рымскіх катакомбаў святых Марцэліна і Пятра, успамін якіх Касцёл адзначае сёння. Дамова паміж Апостальскай Сталіцай і Азербайджанам адносна супрацоўніцтва ў пытанні рэстаўрацыі выключнага помніка гісторыі хрысціянства была падпісана ў чэрвені 2012 г. Гаворка ідзе пра ўнікальную сітуацыю, калі краіна ў якой большасць жыхароў вызнае іслам, фінансуе аднаўленне хрысціянскай спадчыны. У катакомбах святых Марцэліна і Пятра знаходзіцца каля 90 памяшканняў упрыгожаных старажытнымі насценнымі роспісамі. Пачынаючы з Пальмовай нядзелі 2014 г., пасля рэстаўрацыі, катакомбы адкрыты для наведвальнікаў кожную суботу і нядзелю. У рамках свайго візіту ў Рым, Мехрыбан Аліева сустрэлася таксама з кардыналам Джанфранка Равазі, старшынёй Папскай рады па культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.