2014-06-02 12:05:31

Адышоў у вечнасць былы прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў


RealAudioMP3 2 чэрвеня 2014 г. адышоў у вечнасць 90-гадовы індыйскі кардынал Дурайсамі Сайман Лурдусамі, былы прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Іерарх займаў гэту пасаду з 1985 г., але быў вымушаны адмовіцца ад яе па стане здароўя ў 1991 г. Пурпурат быў спецыялістам у галіне кананічнага права Касцёла, будучы святаром займаўся журналіскай дзейнасцю і душпастырствам студэнтаў. Быў старшынёй індыйскай Нацыянальнай літургічнай камісіі. З 1971 г. працаваў у Рыме, у якасці сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, старшыні Папскіх місійных ініцыятываў і віцэ-канлера Папскага ўніверсітэта “Урбаніанум”. Кардынальскі берэт атрымаў з рук св. Яна Паўла ІІ ў 1985 г. Пасля смерці іерарха Калегія кардыналаў налічвае 214 членаў, з якіх 119 маюць права голасу на канклаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.