2014-06-01 14:20:40

Францішак перад “Regina Caeli”: Езус заўсёды знаходзіцца побач кожнага чалавека


RealAudioMP3 Езус хаця ўступіў на неба заўсёды знаходзіцца побач кожнага з нас і без Яго мы нічога не можам зрабіць, нагадаў папа Францішак падчас марыйнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра 1 чэрвеня 2014 г. Спасылаючыся да ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана, якая святкуецца ў многіх краінах, Францішак адзначыў, што Езус заўсёды суправаджае нас, бярэ нас за руку і падымае, калі ўпадаем. “Уваскрослы Езус знаходзіцца недалёка ад хрысціян, якіх пераследуюць і дыскрымінуюць. Ён побач кожнага чалавека, які пакутуе”, - падкрэсліў Папа. “Сёння ў Італіі і ў іншых краінах, адзначаецца ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, якая адбылася сорак дзён пасля Вялікадня. Кніга Дзеяў апосталаў распавядае пра гэты эпізод як канчатковую разлуку Пана Езуса са сваімі вучнямі і з гэтым светам. ( Дзеі 1,2.9). За тое Евангелле паводле Мацвея, паведамляе пра наказ, які Езус даў сваім вучням: заклік пайсці, выйсці і пачаць абвяшчаць усім народам Яго пасланне збаўлення (Мц 28,16-20). “Ідзіце” ці лепш “ выйдзіце” становіцца ключавым словам сённяшняга свята: Езус адыходзіць да Айца і загадвае вучням ісці ў свет.

Езус адышоў, узыйшоў на неба, гэта значыць вярнуўся да Айца, які Яго паслаў ў свет. Ён выканаў сваю працу і вяртаецца да Айца. Але гэта не з’яўляецца раздзяленнем, таму што Ён застаецца з намі на заўсёды, ў новай форме. Са сваім унебаўшэсцем уваскрослы Пан прыцягвае позірк апосталаў і наш позірк да вышыняў Нябёсаў, каб паказаць нам, што мэтай нашага падарожжа з’яўляецца Нябесны Айцец. Ён сам нам сказаў, што адыдзе, каб падрыхтаваць нам месца на Небе. Аднак, Езус застаецца прысутным і дзейнічае у падзеях чалавечай гісторыі праз сілу і дары свайго Святога Духа; Ён знаходзіцца побач кожнага з нам: нават калі мы Яго не бачым на свае вочы. Ён нас суправаджае, вядзе, бярэ за руку і падымае нас, калі мы падаем. Уваскрослы Езус знаходзіцца недалёка ад хрысціян, якіх пераследуюць і дыскрымінуюць. Ён побач кожнага чалавека, які пакутуе. Ён побач усіх нас. Таксама і сёння знаходзіцца тут з намі на гэтай плошчы. Пан з намі! І Езус, калі ідзе на Нябёсы нясе Айцу дары: свае раны. Яго цела прыгожае, без ніякіх сінякоў, без знакаў бічавання.. цэлае прыгожае, але з ранамі. І калі Хрыстус ідзе да Айца кажа яму: “Паглядзі Айцец: гэта цана за прабачэнне, якое Ты даеш. І Нябесны Айцец бачачы раны Езуса, заўсёды нам прабачае, не таму, што мы добрыя. Не!, Але таму , што Ён заплаціў за нас! Гледзячы на раны Езуса, Нябесны Айцец становіцца больш міласэрным, усё больш цудоўным. Гэта вялікая праца, якую Езус сёння выконвае ў Небе: паказваць Айцу цану прабачэння, якой з’яўляюцца Яго раны. Не трэба баяцца прасіць прабачэння ў Айца, Ён заўсёды прабачае, бо глядзіць на раны Езуса, глядзіць на нашыя грахі і нам прабачае.

Але Езус прысутнічае таксама праз Касцёл, які Ён паслаў, каб працягваў Яго місію. Апошняе слова Езуса да вучняў – гэта наказ “выйсці”: “Дык ідзіце і навучайце ўсе народы” (Мц 28,19). Гэта дакладны наказ, які не ёсць неабавязковым! Хрысціянская супольнасць гэта супольнасць, якая “выходзіць”, якая ідзе “навонкі”. Больш таго, Касцёл нарадзіўся, як супольнасць, якая “выходзіць”. Але вы мне скажаце: што з кляўзуровымі супольнасцямі? Так, яны таксама безупынна “выходзяць” са сваімі малітвамі, з адкрытым сэрцам на свет, на Божыя гарызонты. А пажылыя і хворыя асобы? Таксама і яны, з малітваю і ў аб’яднанні з ранамі Езуса.

Сваім вучням- місіянерам Езус кажа: “Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Мц 28,20). Самі, без Езуса мы не можам нічога зрабіць! У апостальскай працы не дастатковыя толькі нашыя сілы, нашыя рэсурсы, нашыя структуры, нават, калі яны неабходныя. Без прысутнасці Пана і сілы яго Святога Духа наша праца, нават добра арганізаваная, становіцца неэфектыўнай. Такім чынам пойдзем сказаць людзям, кім з’яўляецца Езус.

Разам з Езусам нас суправаджае Марыя, наша Маці. Яна ўжо ў доме Айца, з’яўляецца Каралевай Нябёсаў і так мы называем Яе ў наш час. Але так як Езус Яна з намі, крочыць разам з намі, Яна Маці нашай надзеі”.

Пасля малітвы “Regina Caeli” Папа нагадаў, што ў некаторых мясцовых Касцёлах 1 чэрвеня адзначаецца Сусветны Дзень СМІ, якога тэмай з’яўляецца камунікацыя ў служэнні культуры сустрэчы. “Сродкі масавай камунікацыі павінны спрыяць умацоўванню пачуцця адзінства чалавечай сям’і, салідарнасці, а таксама прыхільнасці на карысць годнага жыцця для ўсіх. Памолімя, каб камунікацыя, у кожнай сваёй форме, служыла сустрэчы паміж людзьмі, супольнасцямі, народамі”, - сказаў Святы Айцец.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.