2014-06-01 12:30:07

Папа звярнуўся з заклікам у сувязі з трагічнымі падзеямі ва Украіне і Цэнтральна - Афрыканскай Рэспубліцы


RealAudioMP3 Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне і ў Цэнтральна – Афрыканскай Рэспубліцы. 1 чэрвеня 2014 г. пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Пантыфік пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ў гэтых краінах матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Міру. “З засмучаным сэрцам я малюся за ахвяраў напружанняў, якія надалей працягваюцца ў некаторых рэгіёнах Украіны, а таксама ў Цэнтральна - Афрыканскай Рэспубліцы. Я аднаўляю мой рашучы заклік да ўсіх бакоў, якія прымаюць у ім удзел, каб пераадолелі непаразуменні і цярпліва імкнуліся да дыялога і прымірэння”,- сказаў Папа. Гэта не першы, за апошнія месяцы, заклік папы Францішка да мірнага вырашэння палітычнага крызісу і канфлікту ва Украіне.

Ян Мойсік









All the contents on this site are copyrighted ©.