2014-05-31 09:51:43

Францішак: біскуп павінен служыць і пазбягаць славалюбства


RealAudioMP3 Біскуп павінен служыць і пазбягаць марнасці, адзначыў папа Францішак падчас Эўхарыстыі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра 30 мая 2014 г. Падчас літургіі Пантыфік удзяліў біскупскую сакру нядаўна прызначанаму падсакратару Сінода Біскупаў кс. Фабіа Фабэнэ. У сваёй гаміліі ён нагадаў, што біскупства – гэта назва служэння, а не ганаровага тытулу. “Біскупу належыць больш служыць, чым панаваць, паводле запаведзі Настаўніка: “Большы сярод вас няхай будзе як меншы, а правадыр – як слуга”, - сказаў Папа. Францішак нагадаў, пра “высокую касцёльную адказнасць да якой пакліканы біскуп” і заклікаў: “Няхай ніколі ў табе не будзе славалюбства і пыхі. Няхай тваімі паводзінамі заўсёды будзе служэнне”. "Чувай над самім сабой і над сваім народам. Гэта чуванне патрабуе пільнасці, увагі, каб бараніць самаго сябе ад многіх грахоў і ад марных паводзінаў, і каб бараніць народ Божы ад ваўкоў, якія, паводле св. Паўла, прыйдуць”, - заклікаў Святы Айцец.

Біскуп Фабіа Фабэнэ быў прызначаны падсакратаром Сінода Біскупаў 8 лютага 2014 г. Ён належыць да духавенства італьянскай дыяцэзіі Вітэрба і з’яўляецца спецыялістам у галіне кананічнага права. З 1998 г. працаваў у Кангрэгацыі па справах Біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.