2014-05-31 10:28:52

Пантыфік: існуе рызыка прызвычаення да сірыйскага крызісу


RealAudioMP3 Існуе рызыка прызвычаення да сірыйскага крызісу, адзначыў папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы прадстаўнікоў дабрачынных каталіцкіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Сірыі. У форуме, які прайшоў у Ватыкане 30 мая 2014 г. па ініцыятыве Папскай рады “Cor Unum” прынялі ўдзел члены 25 дабрачынных структур. “Мы павінны прызнаць з вялікім болем, што сірыйскі крызіс не быў вырашаны і нават больш – ён працягвае развівацца і існуе рызыка прызвычаення да яго: рызыка забыцця пра штодзённыя ахвяры, тысячы бежанцаў, сярод якіх пажылыя людзі і дзеці, якія пакутуюць і паміраюць ад голаду і хваробаў выкліканых вайной”, - напісаў да ўдзельнікаў мерапрыемства Пантыфік.

Паводле Папы, адной з прычын зацягнутасці крызісу ў Сірыі і з’яўлення ўсё новых і новых ахвяраў з’яўляецца абыякавасць. “Яшчэ раз мы павінны назваць імя гэтай хваробы, якая сёння прыносіць вялікую шкоду свету: гэта глабалізацыя абыякавасці”, - сказаў Францішак.

Папа адзначыў, што Бог чуе вокліч сірыйскага народу, ведае пра яго пакуты і хоча пазбавіць ад іх, а для гэта ён выкарыстоўвае “рукі і здольнасці” каталіцкіх дабрачынных арганізацыі. Ён заклікаў прадстаўнікоў гэтых структур “дзейнічаць у адзінстве з пастырамі і мясцовымі супольнасцямі”, на карысць мясцовых Касцёлаў і ахвяраў вайны, незалежна ад іх этнічнай, рэлігійнай ці сацыяльнай прыналежнасці.

Францішак чарговы раз звярнуўся да сумленняў удзельнікаў канфлікту, міжнародных устаноў і СМІ. “Мы ўсе усведамляем, што будучыня чалавецтва будуецца праз мір, а не праз вайну: вайна разбурае, забівае, прыводзіць да абяднення народаў і краін. Я заклікаю ўсе бакі, каб дзеля супольнага дабра, дазволілі ажыцяўленне гуманітарнай дзейнасці, каб як мага хутчэй прымусілі змоўкнуць зброю і заняліся перамовамі, ставячы на першае месца дабро Сірыі, усіх яе жыхароў, таксама і тых якія, нажаль, былі вымушаны уцякаць за мяжу і маюць права, як мага хутчэй, вярнуцца на сваю радзіму”, - заклікаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.