2014-05-31 15:57:26

Ватыканскія музеі можна будзе ўбачыць у 3D


RealAudioMP3 “Ватыканскія музеі ў 3D” – дакументальны фільм пад такой назвай з’явіцца на экранах кінатэатраў восенню 2014 г. Падрыхтоўкай унікальнай стужкі займаюцца тэлевізійныя кампаніі “Sky 3D” і “Sky Arte HD” у супрацоўніцтве з дырэкцыяй Ватыканскіх музеяў. Яшчэ восенню 2013 г., выкарыстоўваючы сучасныя тэлевізійныя і відэа тэхналогіі, былі зняты самыя каштоўныя экспанаты папскай музейнай калекцыі, а таксама апартаменты ў якіх яны захоўваюцца. Такім чынам упершыню ў гісторыі жадаючыя змогуць пазнаёміцца са скарбамі Ватыканскіх музеяў і паглядзець Сікстынскую капэлу у трохмерным вымярэнні не выходзячы з уласнага дома. Фільм “Ватыканскія музеі ў 3D” быў замоўлены дыстрыб'ютарамі ў Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Расіі, Калумбіі, Паўднёвай Карэі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Трэба адзначыць, што гаворка ідзе не пра першае супрацоўніцтва Ватыкана з тэлекампаніяй “Sky 3D”. 27 красавіка 2014 г. імі была арганізавана трансляцыя кананізацыі Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, якую можна было глядзець у 3D-якасці ў Італіі, Вялікабрытаніі і Германіі, а таксама больш чым у 1000 кінатэатраў ва ўсім свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.