2014-05-30 10:59:38

Папа і Патрыярх Канстантынопальскі разам адзначаць гадавіну Нікейскага Сабора


RealAudioMP3 Мы вырашылі пакінуць у спадчыну сабе і нашым наступнікам сустрэчу ў Нікеі ў 2015 г., каб адсвяткаваць пасля 17-ці стагоддзяў першы па-сапраўднаму экуменічны Сабор, на якім было абвешчана “Credo”, заявіў пасля сустрэчы з папам Францішкам у Іерусаліме Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Яна адбылася 25-26 мая 2014 г. У інтэрв’ю агенцтву “AsiaNews” праваслаўны іерарх расказаў аб наступных кроках, якія будуць зроблены ў мэтах умацавання адзінства паміж католікамі і праваслаўнымі. У дадатак да сумесных урачыстасцяў 1700-годдзя Нікейскага Сабору, восенню 2014 г. Іерусаліме – а не ў Нові-Сад у Сербіі, як планавалася раней – пройдзе пленарнае пасяджэнне Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

Праваслаўна-каталіцкі дыялог з’яўляецца доўгім падарожжам, у якім “усе павінным прымаць удзел без крывадушнасці”, сказаў Барталамей І, звяртаючыся да праблем у дзейнасці Камісіі з 1993 г. Мы з маім братам Францішкам падарожнічалі па Святой Зямлі не з страхам, як Клеопа і Лука ў дарозе да Эмаус, але з цвёрдай надзеяй, якой вучымся ад нашага Пана, сказаў Патрыярх. Ён перакананы, што ў Іерусаліме распачнецца новы этап дыялога католікаў і праваслаўных.

Першы Сусветны Сабор адбыўся ў 325 г. у Нікеі (сёння турэцкі Ізнік). Ён сабраў біскупаў Усходу і Захаду. На ім быў зацверджаны тэкст Сімвалу веры (Credo), які дапоўнілі на Саборы ў Канстантынопалі ў 381 г. Ён па гэты дзень выкарыстоўваецца падчас св. Імшы.







All the contents on this site are copyrighted ©.