2014-05-30 10:18:34

Пантыфік узначаліць кансісторый па кананізацыі


RealAudioMP3 У чацвер, 12 чэрвеня 2014 г. раніцай, у Зале Кансісторыяў, размешчанай у ватыканскім Апостальскім палацы, адбудзецца звычайны публічны кансісторый па кананізацыі благаслаўлёных. Падчас яго адбудзецца цэлебрацыя Малітвы на працягу дня з Літургіі гадзінаў, паведаміла 30 мая 2014 г. Зала Друку Святога Пасаду. Папа пракансультуецца з кардыналамі адносна кананізацыі благаслаўлёных, аб факце заступніцтва якіх пры цудоўным вылячэнні некаторых асоб ужо выдала дэкрэты Кангрэгацыя па справах Кананізацыі.

Гаворка ідзе пра бл. біскупа Джавані Антоніа Фарына, занавальніка манаскай супольнасці Сясцёр настаўніц св. Дароты, дачок Найсвяцейшых Сэрцаў; бл. ксяндза Кур’якаса Эліяса Кавара ад Святой Сям’і, заснавальніка Кангрэгацыі кармэлітаў Беззаганнай Панны Марыі; бл. францішканіна Людовіка да Казорыя, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак св. Альжбеты; бл. Ніколу да Лангабардзі з Ордэну Мінімітаў; бл. Еўфрасію Элувацінгал ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса з Кангрэгацыі сясцёр Маці Кармэля; а таксама бл. Амата Ранконі, свецкага францішканіна, заснавальніка Бальніцы для бедных пілігрымаў у Салюдэчыа.







All the contents on this site are copyrighted ©.