2014-05-30 10:28:47

Кардынал: некаторыя СМІ замоўчваюць частку навучання Папы


RealAudioMP3 Ватыканскі банк патрэбны папе Францішку для таго, каб падтрымліваць місійную дзейнасць Касцёла, незалежна ад фінансавай дапамогі з боку іншых краін свету, лічыць аўстралійскі кардынал Джордж Пэл, старшыня новастворанага Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы. Гаворачы пра дзейнасць структуры якую ён узначальвае, пурпурат падкрэсліў, што ў ёй выключную ролю граюць свецкія вернікі. Пантыфік пажадаў, каб у склад сакратарыяту, акрамя 8 кардыналаў, увайшлі 7 свецкіх спецыялістаў. І іх голас, паводле кардынала Пэла, важны настолькі ж, наколькі важнае меркаванне іерархаў. На яго думку, упершыню ў гісторыі Касцёла свецкія граюць настолькі вялікае значэнне ў вырашэнні пытанняў найвышэйшай вагі.

У інтэрв’ю іспанскай “La Razon” аўстралійскі кардынал заўважыў, што свет мае крыху скажонае ўяўленне пра папу Францішка, якое сфармавалася пад уплывам некаторых СМІ, прыводзячых словы Пантыфіка вельмі выбарачна. Напрыклад, амаль замоўчваецца яго навучанне аб сатане, грошах, абортах ці значэнні сям’і. Кардынал Пэл перакананы, што папа Францішак з’яўляецца езуітам “старой закваскі”, і менавіта праз гэту прызму неабходна глядзець на яго пантыфікат.








All the contents on this site are copyrighted ©.