2014-05-30 09:34:46

Абвешчана дата малітоўнай сустрэчы прэзідэнтаў Палестыны і Ізраіля ў Ватыкане


RealAudioMP3 8 чэрвеня 2014 г. у Ватыкане адбудзецца малітва за мір, у якой прымуць удзел папа Францішак, Прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас і Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс. Пантыфік запрасіў палітыкаў прыняць удзел у гэтай беспрэцэндэнтнай ініцыятыве падчас свайго нядаўняга візіту ў Святую Зямлю. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам са спадаром Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў Папа на заканчэнне св. Імшы ў Бэтлееме 25 мая 2014 г. Пантыфік адзначыў, што кожны, “асабліва тыя, хто знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная пакута”, - сказаў у Бэтлееме Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.