2014-05-29 12:08:49

Апублікаваны план мерапрыемстваў з удзелам Папы на летнія месяцы


RealAudioMP3 Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала праграму ўрачыстасцяў, у якіх у бліжэйшыя месяцы прыме ўдзел Святы Айцец. У нядзелю Спаслання Святога Духа, 8 чэрвеня 2014 г., у 10.00 Пантыфік узначаліць Эўхарыстыю ў ватыканскай базыліцы. У чацвер 12 чэрвеня Францішак будзе старшынстваваць кансісторыю па некаторых кананізацыйных справах – Папа пракансультуецца з кардыналамі адносна кананізацыі благаслаўлёных, аб заступніцтве якіх пры цудоўным вылячэнні некаторых асоб ужо выдала дэкрэты Кангрэгацыя па справах Кананізацыі. Гаворка ідзе, напрыклад, аб францішканіне, бл. Людовіку да Казорыя, які жыў у ХІХ ст., і свецкім францішканіне бл. Амата Ранконі, што жыў у ХІІІ ст. Праз тыдзень, 19 чэрвеня вечарам, ва ўрачыстасць Божага Цела, Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу і ўзначаліць эўхарыстычную працэсію ад базылікі св. Яна на Латэране да базылікі Санта Марыя Маджорэ. Праз два дні, у суботу 21 чэрвеня, ён наведае дыяцэзію Касана-ала-Ёніё ў Калабрыі. У нядзелю, 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, у Ватыкане Францішак узначаліць Эўхарыстыю і накладзе паліі на новых Мітрапалітаў. 5 ліпеня Папа паедзе ў Кампабаса і Ізэрнію ў рэгіёне Малізэ. У першай палове дня ён наведае архідыяцэзію Кампабаса-Баяна, у другой – Ізэрнія-Венафра.

13 жніўня Святы Айцец накіруецца ў Карэю і прабудзе ў краіне да 18 жніўня. Матывам папаскага візіту будзе VI Азіяцкі дзень моладзі, які пройдзе ў дыяцэзіі Тэджон.







All the contents on this site are copyrighted ©.