2014-05-28 10:24:06

Статыстыка Касцёла: у Азіі і Афрыцы – развіццё, у Еўропе – стагнацыя


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл развіваецца колькасна, у Азіі і Афрыцы сістэматычна расце колькасць святароў. Стагнацыя назіраецца толькі ў Еўропе. Такія высновы можна зрабіць з апошняга касцёльнага статыстычнага штогодніка. Ён змяшчае дадзеныя за 2012 г. і інфармуе пра тэндэнцыі развіцця за апошні сямігадовы перыяд. Атрымліваецца, што з 2005 г. колькасць католікаў павялічылася на 10,2% да 1 229 млн. Яны складаюць 17,5% насельніцтва свету. У Еўропе каталіцкая супольнасць вырасла на 2%. Найбольшы рост быў зафіксаваны ў Афрыцы – 29%. На 2% павялічылася колькасць святароў, у асноўным за кошт Афрыкі і Азіі, дзе ўзрост склаў адпаведна 24% і 20%. У Еўропе святароў стала менш на 6%. У перыяд з 2005 па 2012 гг. назіралася певелічэнне колькасці біскупаў – на 6%, з 4841 да 5133. Групай, якая ў Касцёле расце хутчэй за іншыя, з’яўляюцца пастаянныя дыяканы. На працягу пяці гадоў іх колькасць павялічылася на 26% – іх у свеце 42 тыс., у асноўным у Амерыцы і Еўропе. У Афрыцы і Азіі іх практычна няма.

Значна знізілася – на 7,6% – колькасць законных сясцёр, але не ўсюды. У Афрыцы і Азіі ў гэтай групе адзначаны рост на адпаведна 16,7% і 10,5%. Лік семінарыстаў павялічыўся на амаль 5%. Але не ўсюды ўтрымліваецца тэндэнцыя да росту. У Еўропе іх колькасць скарацілася на 13%, а ў Амерыцы амаль на 3%. Найбольшы рост колькасці асоб, якія рыхтуюцца да святарства адзначаны ў Азіі – 18%, у Афрыца – 17%, у Акіяніі 14%.







All the contents on this site are copyrighted ©.