2014-05-28 12:18:43

Пантыфік заклікаў Міжнародную арганізацыю працы дапамагчы моладзі і мігрантам


RealAudioMP3 Святы Айцец скіраваў сваё пасланне да ўдзельнікаў 103-й сесіі Міжнароднай арганізацыі працы, якая праходзіць 28 мая - 12 чэрвеня 2014 г. у Жэневе.Праца чалавека з’яўляецца часткай стварэння і працягам творчай працы Бога”, - нагадаў Папа. Менавіта таму, дадаў ён, працу трэба разглядаць і ў якасці дару, і ў якасці абавязку, бо “праца – гэта не проста тавар; яна мае сваю, уласцівую ёй годнасць і каштоўнасць”. Пантыфік перакананы, што жэнеўская канферэнцыя сабралася “у вырашальны момант сацыяльна-эканамічнай гісторыі, які з’яўляецца выклікам для ўсяго свету”. Гаворка ідзе пра беспрацоўе і пашырэнне беднасці. Многія маладыя людзі ў наш час, дэмаралізаваныя адсутнасцю працы, губляюць пачуццё ўласнай годнасці і здабываюць пачуццё адчужанасці ад грамадства, звярнуў увагу Францішак. Ён нагадаў, што толькі магчымасць свабоднай, творчай і салідарнай працы можа прывесці да павышэння годнасці жыцця.

Пантыфік звярнуў увагу на яшчэ адзін сур’ёзны выклік для свету – масавую міграцыю. Колькасць людзей, вымушаных шукаць працу далёка ад сваёй радзімы з’яўляецца прычынай сапраўднай турботы. “Нягледзячы на іх надзеі на лепшую будучыню, яны часта сутыкаюцца з недаверам і адчужэннем, не кажучы ўжо пра трагедыі і катастрофы”, - звярнуў увагу Папа. Гэтыя асобы часта становяцца ахвярамі “глабалізацыі абыякавасці”, складаючымі якой з’яўляюцца: гандаль людзьмі і нявольніцкая праца.

На думку Францішка, палепшыць сітуацыю могуць: міжнародная салідарнасць, імкненне паставіць у цэнтр усіх намаганняў чалавечую асобу, больш рашучае ажыццяўленне міжнародных працоўных нормаў, пераацэнка адказнасці міжнародных карпарацый, палягчэнне перамяшчэння мігрантаў. Пантыфік заклікаў супрацоўнікаў Міжнароднай арганізацыі актыўна спрыяць ажыццяўленню гэтых ідэй.







All the contents on this site are copyrighted ©.