Святы Айцец абвясціў аб сваіх двух падарожжах у Азію
Папа Францішак абвясціў
свае два бліжэйшыя замежныя падарожжы. Абодва завядуць яго ў Азію. Выступаючы перад
журналістамі 26 мая 2014 г. на борце самалёта падчас зваротнага шляху з Ізраіля ў
Рым, Святы Айцец прызнаўся, што ў дадатак да ўжо абвешчанага візіту ў Паўднёвую Карэю,
у жніўні 2014 г., запланавана яго двухдзённая паездка ў Шры-Ланку і на Філіпіны. Яна
пройдзе ў студзені 2015 г. года. На Філіпінах Папа наведае раёны, пацярпелыя ад тайфуна
Хаян, які прайшоў праз краіну ў пачатку лістапада 2013 г. і забраў больш за 5 тыс.
жыццяў. Гэта быў самы моцны ў гісторыі метэаралогіі цыклон, які калі-небудзь прыходзіў
на мацярык. Аб тым, што Пантыфік можа наведаць раёны, пацярпелыя ад тайфуна, гаварыў
у студзені 2014 г. Мітрапаліт Пала арцыбіскуп Джон Ду пасля сустрэчы з старшынёй Папскай
рады „Cor Unum”, кардыналам Раберам Сара, які знаходзіўся з візітам на Філіпінах.
У
сваю чаргу, візіт Папы ў Шры-Ланку будзе спрыяць нацыянальнаму прымірэнню пасля збройнага
канфлікту паміж таміламі і сінгаламі, які працягваўся з 1983 па 2009 гг.. Таксама
мясцовы Касцёл мае надзею на кананізацыю бл. Джозэфа Ваза, які быў беатыфікаваны св.
Янам Паўлам II падчас яго візіту ў Шры-Ланку ў 1995 г.