Пантыфік скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да прэзідэнтаў Палетыны і Ізраіля
Папа скіраваў беспрэцэдэнтнае
запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідэраў. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся
Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам з Прэзідэнтам
Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную
свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў ён на заканчэнне
св. Імшы ў Бэтлееме 25 мая 2014 г. Пантыфік адзначыў, што кожы, “асабліва тыя, хто
знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам
міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная
пакута”, - адзначыў Святы Айцец.