Папа Францішак пачаў
сваё Апостальскае падарожжа ў Святую Зямлю. Раніцай 24 мая 2014 г. ён прыбыў у рымскі
аэрапорт “Fiumicino”, адкуль бортам авіякампаніі “Alitalia” накіраваўся ў першы пункт
свайго трохдзённага візіту – іарданскі Аман. Падчас амаль 4-гадзіннага пералёту самалёт
са Святым Айцом на борце пераадолеў 2365 км. Пантыфік праляцеў над тэрыторыяй Італіі,
Грэцыі, Кіпра, Ізраіля і Іарданіі. Гэта краіна стала першай, на зямлю якой за апошнія
50 гадоў ступіла нага чацвёртага Пантыфіка. Яшчэ за некалькі дзён да прыбыцця Святога
Айца сталіца каралеўства была ўпрыгожана ватыканскімі бела-жоўтымі сцягамі і вялікімі
білбордамі з выйвамі Папы і караля Абдалы ІІ. Дарэчы, іарданскі манарх сустракаўся
з Францішкам ужо двойчы.