2014-05-23 16:13:44

Папа прыме ўдзел у вялікім спартыўным свяце


RealAudioMP3 Папа Францішак прыме ўдзел у вялікім спартыўным свяце, якое 7 чэрвеня 2014 г. пройдзе на плошчы св. Пятра і блізкіх да яе вуліцах. Мерапрыемства арганізавана Канферэнцый Біскупаў Італіі з нагоды 70-годдзя Італьянскага спартыўнага цэнтра – грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой грунтуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях і заключаецца ў спрыянні выхаванню праз спорт. У свяце прымуць удзел каля 50 тыс. чалавек – моладзь, дзеці, трэнеры, арбітры, кіраўнікі спартыўных клубаў і араторыяў.

З самай раніцы на вуліцы перад ватыканскай плошчай будуць адкрыты пляцоўкі для гульні ў валейбол, міні-футбол, баскетбол, татамі для аматараў баявых мастацтваў, дзе моладзь з розных куткоў Італіі зможа весела праводзіць час. Затым, на плошчы св. Пятра пачнецца мерапрыемства з удзелам музыкантаў, спевакоў, спартсменаў, які нагадаюць пра чалавечае аблічча спартыўнай дзейнасці, якое часта застаецца незаўважным у сферы прафесійнага спорту, але яскрава прысутнічае ў сферы аматарскага. Бліжэй да вечара да іх далучыцца папа Францішак, які падзеліцца ўспамінамі пра ролю спорту ва ўласным жыцці і звернецца да прысутных з прамовай.









All the contents on this site are copyrighted ©.