Пантыфік даверыў апецы Маці Божай свой візіт у Святую Зямлю
Папа Францішак даверыў
сваё Апостальскае падарожжа ў Святую Зямлю апецы Найсвяцейшай Панны Марыі. Раніцай
23 мая 2014 г. Пантыфік здзейсніў прыватны візіт у рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ.
Тут ён на працягу 15 хвілін маліўся перад абразом Маці Божай Снежнай – Апякункі рымскага
народа, а затым усклаў да яго букет ружаў, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай
Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Папа Францішак па традыцыі накіроўваецца ў гэту рымскую
святыню з нагоды важных падзей у жыцці Касцёле. Пантыфік маліўся тут пасля свайго
абрання на Пасад св. Пятра, напярэдадні і пасля падарожжа ў Бразілію на Сусветныя
дні моладзі, з нагоды марыйных святаў і ўрачыстасцяў. Апостальскі візіт Францішка
ў Святую Зямлю адбудзецца 24-26 мая 2014 г.