2014-05-23 14:21:25

Кардынал Дзяржсакратар наведае Польшчу


RealAudioMP3 З 31 мая па 4 чэрвеня 2014 г. кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, будзе знаходзіцца з візатам у Польшчы. Падарожжа высокага ватыканскага іерарха будзе прымеркаваны да 25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай краінай і пачатку фундаментальных змен ў грамадскім і дзяржаўным ладзе Польшчы. У рамках візіту пурпурат прыме ўдзел у адным з агульнапольскіх мерапрыемстваў падзякі Богу за кананізацыю св. Яна Паўла ІІ, якое пройдзе на Віланоўскіх палях пад Варшавай, выступіць перад членамі дыпламатычнага корпуса і касцёльнымі ўладамі з дакладам прысвечаным адносінам паміж Польшчай і Святым Пасадам, узначаліць Эўхарыстыю у варшаўскім архікатэдральным касцёле і ўдзеліць біскупскую сакру новаму Апостальскаму нунцыю ў Зімбабвэ кс. Марку Залеўскаму. Кардынал Дзяржсакратар, акрамя Варшавы наведае гарады Кракаў, Вадавіцы і Чэнстахова.








All the contents on this site are copyrighted ©.