2014-05-23 13:32:03

Аргентынскі шэйх: для Францішка міжрэлігійны дыялог – гэта прылада міру


RealAudioMP3 Аргентынскі шэйх Амар Ахмед Абуд лічыць, што мір у Святой Зямлі, як і ў цэлым свеце, немагчыма ўстанавіць праз чалавечыя законы. Падарожжа папы Францішка ў Святую Зямлю, якое Пантыфік пачне 24 мая 2014 г., сведчыць пра тое, што Святы Айцец жадае зрабіць прыладай асягнення міру міжрэлігійны дыялог. Шэйх перакананы: каб заіснаваў мір, неабходнымі з’яўляюцца справядлівасць і ўзаемнага павага, пашана годнасці ўсіх і кожнага чалавека. Рэлігійныя кіраўнікі адыгрываюць у гэтым працэсе цэнтральную ролю, адзначыў генеральны сакратар Інстытута міжрэлігійнага дыялогу Аргентыны. Лідэр аргентынскіх мусульман, разам з рабінам Скоркам, уваходзіць у склад дэлегацыі, якая будзе суправаджаць Святога Айца ў яго бліжэйшым замежным падарожжы.

У інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму агенцтву “SIR” шэйх Амар Ахмед Абуд паінфармаваў, што такая ідэя нечакана нарадзілася 28 лютага гэтага года, калі аргентынская міжрэлігійная дэлегацыя, у склад якой ўваходзілі яўрэі, мусульмане і католікі, вяртаючыся са Святой Зямлі, была прынята ў Ватыкане папам Францішкам. Падчас сардэчнай сустрэчы з членамі дэлегацыі, якія з даўна сябруюць з цяперашнім Папам, менавіта сам Пантыфік запрапанаваў, каб да Святой Зямлі, разам з ім паехалі прадстаўнікі іншых манатэістычных рэлігій: яўрэяў і мусульман,- пахваліўся шэйх Амар Ахмед Абуд.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.