Святы Айцец выступіць на міжнародным форуме па праблеме голаду ў свеце
Папа Францішак выступіць
на міжнароднай канферэнцыі па праблемах харчавання. Як заявілі ў Харчовай і сельскагаспадарчай
арганізацыі ААН, Святы Пасад пацвердзіў удзел Пантыфіка ў форуме. Генеральны дырэктар
ФАО Жазэ Грацыяна да Сільва выказаў сваё задавальненне гэтым фактам. Францішак выступае
за будучыню, у якой кожнаму чалавеку будзе забяспечана дастатковая колькасці прадуктаў
харчавання, сказаў ён.
Канферэнцыя, арганізаваная ФАО сумесна з Сусветнай арганізацыяй
аховы здароўя, будзе праходзіць з 19 па 21 лістапада ў Рыме. Гэта ўжо другі з 1992
г. такога маштабу форум, прысвечаны праблеме голаду ў свеце. На сустрэчы будуць прысутнічаць
кіраўнікі дзяржаў і іншыя высокапастаўленыя палітыкі, прадстаўнікі асноўных міжнародных
арганізацый і грамадзянскай супольнасці. Яны абмяркуюць стратэгіі ў барацьбе з голадам
і недаяданнем.
Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, 842
млн. чалавек у свеце пакутуюць ад хранічнага голаду. Кожны год па прычыне недаядання
памірае 7 млн. дзяцей.