2014-05-21 11:55:28

Папа заклікаў маліцца за кітайскіх вернікаў


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 21 мая 2014 г. Пантыфік заклікаў вернікаў далучыцца да яго малітвы ў інтэнцыі ахвяраў паводкі ў Босніі і Герцагавіне і Сербіі. “Няхай нашыя браты не адчуваюць недахопу ў нашай салідарнасці і канкрэтнай падтрымцы міжнароднай супольнасці”, - пажадаў Папа. Таксама Святы Айцец нагадаў, што 24 мая 2014 г. Касцёл будзе адзначаць успамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, якая асаблівым чынам ушаноўваецца ў шанхайскім марыйным санктуарыі ў Шэшан. “Прашу ўсіх вернікаў маліцца, каб праз заступніцтва Маці Успамогі католікі ў Кітаі працягвалі верыць, спадзявацца і любіць, і пры любых абставінах заставаліся зачынам гарманічнага суіснавання са сваімі суграмадзянамі”, - заклікаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.