Пантыфік звярнуў увагу на строга рэлігійны характар сваёй бліжэйшай пілігрымкі
На строга рэлігійны
характар сваёй пілігрымкі ў Святую Зямлю, якая пачынаецца ў суботу 24 мая звярнуў
увагу Папа, вітаючы вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі 21 мая 2014 г. Францішак адзначыў,
што першай мэтай гэтай паездкі з’яўляецца сустрэча з Патрыярхам Канстантынопальскім
– духоўным прадстаяцелем праваслаўя – Барталамеем I з нагоды 50-й гадавіны гістарычнага
спаткання папы Паўла VI з Патрыярхам Афінагорам. “Пётр і Андрэй зноў сустрэнуцца,
і гэта цудоўна!”, - сказаў Святы Айцец. Ён дадаў, што другім матывам з’яўляецца малітва
аб міры на зямлі, якая спазнала столькі пакут. “Я прашу вас маліцца за гэта падарожжа”,
- звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, папа Францішак.