2014-05-20 15:42:23

Папа спачуе ў сувязі з гібеллю дзяцей у Калумбіі


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў спачуванні ў сувязі з дарожна-транспартным здарэннем на поўначы Калумбіі, каля мястэчка Фундасьён, дзе ў выніку пажару ў міжгароднім аўтобусе загінулі каля 32 дзяцей і больш за 20 атрымалі раненні. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве аб вечным супакоі для ахвяраў трагедыі і выказаў духоўную блізкасць сем’ям, тых, хто загінуў. Ён пажадаў параненым хуткага выздараўння. Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю 18 мая 2014 г. У аўтобусе, які згарэў, знаходзіліся вадзіцель і група дзяцей, якія вярталіся з заняткаў рэлігіі, што праходзілі ў адной з суседніх вёсак. Прычыны пажару застаюцца нявызначанымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.