2014-05-20 09:49:41

Пантыфік заснаваў камісію па апеляцыях духавенства ў пытаннях сур’ёзных злачынстваў


RealAudioMP3 Святы Айцец заснаваў пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе вывучаць апеляцыі духавенства ў пытаннях самых сур’ёзных злачынстваў (так зв. delicta graviora). Да іх належаць, сярод іншых, абвінавачанні ў сексуальных злоўжываннях у дачыненні да непаўналетніх. Старшынёй камісіі папа Францішак прызначыў 68-гадовага арцыбіскупа Хасэ Луіса Малагана, былога арцыбіскупа Расарыё ў Аргентыне, якога таксама прызначыў членам Кангрэгацыі Веравучэння. Іерарх з’яўляецца спецыялістам па кананічным праве.







All the contents on this site are copyrighted ©.