Аб міры і стабільнасці
на Блізкім Усходзе размаўляў 19 мая 2014 г. папа Францішак з каралём Бахрэйна Хамадам
ібн Іса аль-Халіфа. Мусульманскі манарх сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром
Пьетра Паралінам. Размова ішла пра садзейнічанне дыялогу і мірнаму суіснаванню паміж
рознымі групамі грамадства. Былі адзначаны: станоўчы ўклад хрысціянскай меншасці Бахрэйна
ў жыццё краіны і асабістая ўвага караля да патрэб мясцовай хрысціянскай супольнасці.
Святы
Айцец прыняў сёння таксама прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска.