2014-05-19 10:44:45

Пантыфік адкрые пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў Італіі


RealAudioMP3 Святы Айцец адкрые 19 мая 2014 г. увечары ў ватыканскай Сінадальнай зале пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Працы 66-й Генеральнай асамблеі працягнуцца да чацвярга 22 мая. Італьянскія іерархі абмяркуюць прапанаваныя папраўкі да статуту і рэгламенту епіскапату, а таксама “Кіруючыя прынцыпы для абвяшчэння Евангелля і катэхізацыі ў Італіі”. Яны засяродзяцца на падрыхтоўцы да пазачарговай сесіі Сіноду Біскупаў у кастрычніку 2014 г. Будуць абмяркоўвацца таксама тэмы, якія тычацца душпастырства, місіянерства і адукацыі. На парадку дня стаіць шэраг юрыдычна-адміністрацыйных і фінансавых пытанняў, звязаных у прыватнасці з адабрэннем бюджэту Канферэнцыі Біскупаў і размеркаваннем сродкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.