Біскуп Войцех Поляк,
генеральны сакратар біскупскай канферэнцыі Польшчы 17 мая 2014 г. быў прызначаны папам
Францішкам арцыбіскупам Мітрапалітам Гнезненскім і Прымасам Польшчы. 49-гадовы іерарх
змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Юзэфа Кавальчыка, чыю адстаўку 17 мая прыняў Пантыфік.
Арцыбіскуп Поляк быў абраны генеральным сакратаром польскага епіскапату ў 2011 г.
Ён з’яўляецца старшынёй Камітэта па сувязях з Рускай Праваслаўнай Царквой і членам
камісіі па арганізацыі візіту Святога Айца ў Польшчу ў 2016 г.
Цікава, што
новае служэнне іерарх распачынае ў 49-гадовым узросце. У падобнай узроставай катэгорыі
знаходзіліся яго папярэднікі, калі былі прызначаны на пасаду Прымаса Польшчы: кардынал
Юзэф Глемп меў 52 гады, кардынал Стэфан Вышынскі – 47 гадоў, арцыбіскуп Фларыян Стаблеўскі
– 50 гадоў. Крыху маладзейшымі былі: кардынал Аўгуст Хлёнд – 44 гады, і кардынал Эдмунд
Далбор – 46 гадоў. На дадзены момант, арцыбіскуп Поляк з’яўляецца самым маладым Прымасам
у Еўропе.